Знайсці
22.11.2022 / 23:51РусŁacБел

Суд над Анджэем Пачобутам адклалі на невядомы тэрмін

Судовы працэс над палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам адкладваецца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Раней паведамлялася, што працэс мусіў пачацца 28 лістапада. Новую дату працэсу ў Гродзенскім абласным судзе пакуль не назвалі.

Анджэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка 2021 года.

Журналіста вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці (ч. 3 арт. 130 КК) і заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі выступы Пачобута ў СМІ. У прыватнасці, ён назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера