Знайсці
22.11.2022 / 18:48 1

Гэты метад дапаможа вам зэканоміць на мыцці адзення. Ён вельмі просты

Большасць людзей мые адзенне з дапамогай пральнай машыны, тым больш што гэта нашмат лягчэй, чым рабіць гэта рукамі. На жаль, такое мыццё патрабуе шмат электрычнасці і вады, таму трэба ставіцца да яго рацыянальна. Але ж часам цяжка ацаніць, ці з’яўляецца колькасць загружанай у машыну бялізны аптымальнай.

Фота: vecteezy.com

Мыццё ў машыне выглядае вельмі простай задачай: трэба ўсяго толькі пакласці бруднае адзенне ў машыну, дадаць сродак і выбраць рэжым. Але ж нельга класці ў машыну занадта шмат рэчаў, бо тады мыццё будзе менш якасным, ды і машына можа зламацца. Гэта прывядзе да новых выдаткаў, тлумачыць onet.pl.

Каб зберагчы тэхніку, прымяняйце просты спосаб, эфектыўнасць якога пацвярджаюць вытворцы пральных машын. Пасля таго, як вы запоўнілі машыну бруднымі рэчамі, паспрабуйце прасунуць паміж імі і сценкай барабана машыны сваю руку з растапыранымі пальцамі. Калі рука свабодна там змяшчаецца, то колькасць загружанага адзення аптымальная і, магчыма, можна нешта дадаць; калі руцэ няма месца — лепш выкласці лішняе адзенне.

Калі вы скарыстаецеся гэтым метадам, адзенне будзе займаць прыкладна 80% аб’ёму пральнай машыны. Тады мыццё будзе найбольш эфектыўным і не нанясе шкоды машыне.

Дадатковая парада: загружайце рэчы ў машыну па адной, каб яны не заблыталіся ў клубок, бо такі стан рэчаў таксама не надта спрыяе мыццю.

Панічныя атакі: чаму яны ўзнікаюць і як іх адольваць?

Кароткі гайд, як зрабіць уласны VPN за пару хвілін і нуль выдаткаў

Эксперт па бяспецы заклікае выдаліць усе асабістыя паведамленні ў Twitter пасля куплі яго Маскам — і вось чаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гервасій / адказаць
23.11.2022
Актуальная парада расейскім акупантам. Трэба яшчэ расказаць як машынку ўключаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31