Знайсці
23.11.2022 / 20:459РусŁacБел

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Актывізаваліся спробы дыскрэдытацыі «Байпола» — ініцыятывы сілавікоў супраць лукашызму. Каналы, звязаныя з МУС, пішуць, што навучыліся знаходзіць удзельнікаў плана «Перамога», і публікуюць доказы-скрыншоты. Аднак жа арыгінальны бот «Байпола» адразу выдаляе перапіску, і аніякіх скрыншотаў для відэа зрабіць немагчыма. Максімум, што можна давесці — гэта што чалавек некалі ўключаў бот, і тое не факт. Тады, як выявіла «Наша Ніва», маніпулятары імправізуюць.

Ад самага абвяшчэння плана «Перамога» пачалі стварацца яго фэйкавыя клоны. Прычым рабілі гэта як сілавікі, так і людзі, якія прадаюць асабістыя даныя — некаторыя базы фэйкавых ботаў пасля з'явіліся ў продажы ў даркнэце.

Праблема тэлеграма, сярод іншых, у тым, што непадрыхтаванаму чалавеку цяжка верыфікаваць кантакт. Адзіны сапраўды ўнікальны параметр любога акаўнта — ID-нумар — не відаць у стандартных кліентах, а атрымаць яго няпроста.

Апошнім часам лукашэнкаўцы зноўку разыгрываюць картку з фэйкавымі ботамі плана «Перамога». Спачатку яны стварылі клон канала «Байпол» і рассылалі спам з яго з дапамогай сеткі ботаў, а пасля затрымлівалі людзей, якія павяліся.

Пасля гэтага была яшчэ адна рассылка: гэтым разам сілавікі прапанавалі «выйсці з плана «Перамога» ад імя чарговага фэйку «Байпола». І на гэты бот павялося дастаткова шмат людзей. Мы пісалі пра тое, як адрозніць сапраўдныя ініцыятывы ад фэйкавых.

Чытайце таксама: Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

На гэтым усё не скончылася, людзей працягнулі правакаваць і раскручваць праз фэйкавыя каналы. Пасля некаторых атрымалася перацягнуць на іншыя фэйкавыя кантакты — атрымалася «спіраль фэйкаў».

Да прыкладу, у адным са скрыншотаў з канала сілавікоў разгортваецца гісторыя, дастойная Оскара. Пастановачны скрыншот, дзе фэйкавы кантакт «Байпола» кажа чалавеку, што рабіць, калі ён напісаў па фэйкавых кантактах, і дае яму шэраг кантактаў (да прыкладу, адрас ініцыятывы By_help).

Нюанс у тым, што ў перапісцы ёсць відавочныя нестыкоўкі: да прыкладу, пішуць, што ў «Байхэлпа» ёсць «канал і чат», але няма кантактных даных, хоць насамрэч аніякага чату ў канала няма, а кантакт ёсць (хоць і неактыўны). То-бок, яны проста ствараюць падробныя скрыншоты і, цалкам імаверна, робяць гэта з затрыманымі людзьмі таксама.

Цэлая тэлеграм-драматургія ў фэйкавых перапісках

У іншых відэа, дзе гавораць пра затрыманне «ўдзельнікаў плана «Перамога», яны звычайна сарамліва замазваюць дыялог чалавека з ботам.

Рэч у тым, што арыгінальны бот «Байпола» адразу выдаляе перапіску і аніякіх скрыншотаў для відэа зрабіць немагчыма. Максімум, што можна давесці — гэта што чалавек некалі ўключаў бот, і тое не факт (гайд па тым, як ачысціць ботаў — тут). Таму даводзіцца імправізаваць, як на гэтым скрыншоце.

На скрыншоце — чалавек, якога быццам бы затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога». Паглядзіце на замазаныя паведамленні — нягледзячы на рэтуш, відавочна, што на скрыншоце сілавікоў зусім іншы тэкст і няма доўгай спасылкі. Акрамя таго, у арыгінальным боце зусім няма палёў для такіх доўгіх адказаў, як на скрыншоце (замазаны тэкст праваруч), а перапіску арыгінальны бот выдаляе адразу пасля атрымання адказаў. Такім чынам, чалавек або зарэгістраваўся ў фэйкавым боце, або гэта за яго зрабілі сілавікі.

Чытайце таксама: Затрымалі мужа з жонкай — сілавікі кажуць, што па справе «Чорнай кнігі Беларусі», але ёсць нюанс

Калі скрышоты выкладаюць, то ўсё становіцца яшчэ цікавей — «кантакт», які звязаўся з чалавекам, нікому ўвогуле невядомы і, хутчэй за ўсё, за ім стаіць супрацоўнік спецслужбаў.

Тут да чалавека звяртаецца быццам бы кантактны акаўнт Naperad Braty, які аніякім чынам не звязаны з «Байполам» і перапытвае тое самае, пра што ўжо пытаўся ў боце. Такім чынам спрабуюць выведаць і раскрыць пратэставыя ячэйкі.

Прычым зроблены гэты скрыншот яшчэ ў чэрвені 2022 года, а затрыманы чалавек толькі ў лістападзе — то-бок, шквал фэйкавых планаў «Перамога» не перастае ўзнікаць з самага пачатку стварэння ініцыятывы.

Як засцерагчыся ад такой пасткі?

Мы пісалі пра гэта ў нашым артыкуле, але галоўная парада такая: спраўджвайце інфармацыю.

Калі вам піша нехта, хто прадстаўляецца ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы, праваабарончай арганізацыі ці сродку масавай інфармацыі, то вы заўжды можаце праверыць гэта ў самой ініцыятыве — і рабіць гэта варта.

Вось спіс сапраўдных кантактаў найбольш медыйных ініцыятываў і СМІ, па якіх можна спраўдзіць таго, хто вам піша (калі мы пра вас забыліся — пішыце нам і мы вас дадамо ў спіс):

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ: Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
24.11.2022
количество арестов увеличивает человеческая тупость, если не смогли разобраться в хитросплетениях обычного мессенджера, то "на земле" подставитесь еще быстрее

24.11.2022
Белорусы немного не дотянули...

0
Common sense /адказаць/
13.04.2023
Lol. И это вы ещё не знаете какие бэкдоры заложил туда россиянин Паша Дуров. Не сомневаюсь,что ФСБ через эту поделку может получить доступ к вашему телефону без ограничений.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930