Знайсці
22.11.2022 / 15:34

Прадпрымальная гарадзенка падманула дзевяць чалавек, у тым ліку свайго сына

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб махлярстве ў буйным памеры ў дачыненні да 43-гадовай жыхаркі Гродна.

Паводле следства, з кастрычніка 2020 года па красавік 2022 года жанчына пад рознымі падставамі прасіла знаёмых пазычаць грошы і афармляць у яе інтарэсах крэдыты на набыццё тэхнікі.

Яна часцей за ўсё казала, што ёй неабходныя сродкі для развіцця бізнэсу альбо тэхніка ў падарунак сваім дзецям. У кожным выпадку запэўнівала пацярпелых, што выплаціць усё ў бліжэйшы час. Прычым для стварэння бачнасці выканання абавязацельстваў яна ўносіла некаторыя сумы для пагашэння запазычанасці па крэдытах.

Устаноўлена дзевяць пацярпелых. Агульная сума шкоды склала 45 тысяч рублёў.

Следствам устаноўлена, што адным з пацярпелых з'яўляецца 19-гадовы сын абвінавачанай. Жанчына паабяцала сыну купіць тэлевізар, аднак сказала, што не можа аформіць крэдыт на сваё імя, бо ў яе ўжо маюцца крэдыты, і банк проста ёй адмовіць. Маці папрасіла сына аформіць куплю на яго, пры гэтым абавязалася выплачваць унёскі самастойна. Малады чалавек пагадзіўся. Пасля афармлення крэдыту жанчына ў той жа дзень прадала тэхніку.

Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя па чч. 2, 3 арт. 209 (махлярства, здзейсненае паўторна, у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Раней да крымінальнай адказнасці жанчына не прыцягвалася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31