Знайсці
22.11.2022 / 09:512РусŁacБел

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк хоча стаць дворнікам Чырвонага касцёла

Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк напісаў заяву, у якой папрасіў дазволіць яму даглядаць тэрыторыю касцёла.

Фота: Catholic.by

«Паколькі ў сувязі з тым, што з моманту інцыдэнту ўзгарання ў закрыстыі касцёла Святога Сымона і Святой Алены прайшло два месяцы, і касцёл зачынены, а парафіяльная дзейнасць прыпынена, то я як пробашч парафіі не маю магчымасці праводзіць богаслужэнні. Таму, каб я мог прыносіць карысць парафіі, прашу дазволіць мне з 21 лістапада 2022 года выконваць абавязкі дворніка для ўборкі тэрыторыі вакол Чырвонага касцёла, якая на гэты момант не прыбіраецца».

Мінула амаль два месяцы з моманту, калі ўлады забралі ў вернікаў Чырвоны касцёл. За забранай тэрыторыяй не даглядаюць. 

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Радар/адказаць/
22.11.2022
Рэжым на гэта не пойдзе
2
Беня/адказаць/
22.11.2022
Конкурс за место большой. Есть вакансии в агрогородках.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера