Знайсці
21.11.2022 / 20:06РусŁacБел

Ва Украіне стварылі батальён «Туран» для добраахвотнікаў з цюркскіх народаў

Украінцы стварылі чарговае нацыянальнае фарміраванне ў складзе сваіх Узброеных сілаў — батальён «Туран». Паводле задумы, у ім будуць служыць прадстаўнікі цюркскіх народаў.

Камандзірам батальёна стаў Алмаз Кудабек з Кыргызстана, байцы батальёна запісалі адмысловы зварот.

Усяго ў свеце цяпер існуе шэсць цюркскіх дзяржаў, з іх 5 — на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Гэта Турцыя, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Туркменістан і Узбекістан.

Акрамя таго, ёсць шмат цюркскіх народаў без уласнай дзяржаўнасці, большасць з іх жыве на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі — татары, башкіры, чувашы, кумыкі, нагайцы, карачаеўцы і балкарцы, якуты, тувінцы, хакасы, алтайцы і шэраг зусім дробных. Таксама ў анексаваным Расіяй украінскім Крыме жывуць крымскія татары, у Кітаі і цэнтральнаазіяцкіх краінах — уйгуры, а ў Малдове і на поўдні Украіны — гагаузы. 

Туран — гістарычная краіна ў Цэнтральнай Азіі, якая для гістарычнай міфалогіі цюркаў мае сакральнае значэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера