Знайсці
21.11.2022 / 19:35РусŁacБел

МНС: У Мінску да 2 снежня будзе трывожна

Да 2 снежня МНС правядзе планавую праверку сістэмы апавяшчэння ў Мінску. Інфармацыя пра гэта размешчаная ў тэлеграм-канале ведамства. Падчас праверкі ў сталіцы будуць паэтапна ўключацца электрасірэны і сістэмы гучнай сувязі.

Сістэма апавяшчэння, як удакладняе прэс-служба МНС, патрэбная для таго, каб інфармаваць гараджан пра пагрозу ўзнікнення або ўзнікненне надзвычайных сітуацый. Таксама яна тлумачыць правілы паводзін грамадзян падчас ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

Праверка сістэмы праводзіцца штогод, таму ведамства заклікае мінчан з разуменнем ставіцца да такіх мерапрыемстваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера