Знайсці
21.11.2022 / 19:211РусŁacБел

Парламенцкая асамблея НАТА прызнала Расію дзяржавай-тэрарыстам

Парламенцкая асамблея НАТА прызнала Расійскую Федэрацыю дзяржавай-тэрарыстам і заклікала стварыць спецыяльны міжнародны трыбунал для пакарання злачынцаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў Парламенцкай асамблеі НАТА Ягор Чэрнеў.

Па словах прадстаўніка Украіны, НАТА прыняло рэзалюцыю, што будзе дапамагаць краіне «столькі, колькі будзе патрэбна». Рэзалюцыя была прынятая аднагалосна.

«Усе 30 краін НАТА падтрымалі прапановы нашай дэлегацыі. Такі трыбунал дазволіць асудзіць не толькі непасрэдных выканаўцаў ваенных злачынстваў, але і вышэйшае кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі. Рэзалюцыя будзе накіравана ўрадам і парламентам усіх краін-удзельніц НАТА», — напісаў Чэрнеў.

Таксама Парламенцкая асамблея НАТА прыняла рэзалюцыю, што пастаўка ўзбраенняў Украіне будзе павялічаная. Акрамя таго, рэзалюцыя прадугледжвае распрацоўку канкрэтных крокаў па ўваходжанні Украіны ў НАТА і стварэнне механізма па спагнанні рэпарацый з Расіі за шкоду, прычыненую Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Альгерд/адказаць/
21.11.2022
Нарэшце! Лукашэнку i яго хунту таксама!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера