Знайсці
21.11.2022 / 17:534РусŁacБел

Генсака беларускага Чырвонага Крыжа вінавацяць у гамафобіі

Праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага камітэта звярнуліся да кіраўніцтва Чырвонага Крыжа пасля недапушчальных, на іх думку, публічных выказванняў кіраўніка беларускага аддзялення арганізацыі. У эфіры дзяржаўнай тэлевізіі Дзмітрый Шаўцоў назваў гомасексуальнасць «хваробай» і заявіў, што яе «трэба лячыць».

Дзмітрый Шаўцоў. Фота: «Звязда»

Скандальнае выказванне генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, доктар Дзмітрый Шаўцоў зрабіў у эфіры тэлеканала СТБ 18 кастрычніка.

«Разумеючы несумяшчальнасць паводзін генеральнага сакратара БТЧК з прынцыпамі арганізацыі — гуманнасцю, нейтральнасцю, бесстароннасцю і незалежнасцю, — эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта і Беларускага фонду медыцынскай салідарнасці накіравалі лісты ў розныя інстытуты Чырвонага Крыжа», — заявілі праваабаронцы.

Звароты сярод іншага адправілі кіраўніку місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь, прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнароднаму Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама прэзідэнту Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

Беларускі Чырвоны Крыж — праўладная арганізацыя, якая актыўна ўдзельнічае ў многіх арганізаваных лукашэнкаўскім рэжымам мерапрыемствах, у тым ліку палітычнага і прапагандысцкага характару. Але кіраўніцтва Міжнароднага Чырвонага Крыжа дагэтуль не бачыла ў гэтым ніякіх праблем, не рэагуючы на шматлікія скаргі і звароты, якія адпраўлялі на яго адрас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
5
Гном/адказаць/
21.11.2022
Гамафобы яны й ёсьць латэтныя геі. Па меншай меры ў нашых колах пра гэта маюцца зьвесткі.
3
AlesGut /адказаць/
21.11.2022
Насамрэч гэта спрэчнае пытаньне, хвароба ці не. У свой час гамадрылы проста горлам узялі, выбітныя навукоўцы прадставілі тады вынікі даследаваньняў і навуковыч доказы, але іх не паслухалі і абсмяялі. Але у любым выпадку гэта ня ёсьць норма, як мінімум вычварэнства
22.11.2022
А помнит ли "уважаемый" Дмитрий Шевцов к студентам и сотрудникам какого пола Белорусского Государственного Медицинского Университета проявлял внимание?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930