Знайсці
21.11.2022 / 16:223РусŁacБел

Генералу Суравікіну ў Расіі прыдумалі гераічных продкаў

Фэйк выкрыў сапраўдны сваяк камандуючага расійскай арміяй.

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Лётчык-герой Уладзімір Суравікін, які загінуў у 1966 годзе на Далёкім Усходзе, не мае ніякага дачынення да цяперашняга камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Сяргея Суравікіна, заявіў праўнук лётчыка Уладзімір Мазіч журналістам «Палігон.Медыя» і тэлеграм-канала «Можем объясніть».

Фэйк пра гераічнага бацьку Сяргея Суравікіна, якога расійская прапаганда называе «генералам Армагедонам», запусціў некалькі дзён таму супрацоўнік ВГТРК Аляксандр Сладкоў. Ён прыпісаў «Армагедону» сваяцтва з ваенным лётчыкам, што збіў тры амерыканскія самалёты ў Карэйскай вайне 1950-х гадоў і загінуў пры падзенні пілатуемага самалёта. Уладзімір Суравікін адвёў машыну ад жылых дамоў, але сам катапультавацца не паспеў. У гонар лётчыка ва Усурыйску ўсталявалі памятную шыльду.

Па словах Уладзіміра Мазіча, у яго прадзеда наогул не было сыноў, а была толькі дачка — бабуля суразмоўцы. «Праблема ў тым, што мы [у сям'і] не ведаем, хто такі Сяргей Суравікін. Магчыма, на Далёкім Усходзе нешта наблыталі. У нас ёсць надзея, што гэта памылка», — распавёў Мазіч.

Дарэчы, сам праўнук лётчыка-героя — праціўнік развязанай Расіяй вайны ва Украіне, дзе акупацыйнымі войскамі камандуе яго нібыта «сваяк». «Хацеў напісаць, што паважаю ўкраінцаў за стойкасць духу, але гэты факт і так усім стаў ясны ў апошнія дні, і гэта ўжо не зменіцца», — напісаў ён 27 лютага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.11.2022
Вот это страна так страна: ничего не могут сделать, чтобы автоматитчески не соврать или что-нибудь не украсть. Как Балаганов, "я же машинально!"
1
даведка/адказаць/
21.11.2022
[Рэд. выдалена]
1
даведка/адказаць/
22.11.2022
Рэд., я же на полном серьёзе без всяких оскорблений, таковы алгоритмы Яндекса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера