Знайсці
22.11.2022 / 18:14РусŁacБел

Фаны «Эвертана» пайшлі шукаць піва ў Катары, а трапілі да львоў

Любоў да пеннага напою падарыла аматарам футбола з Англіі прыгоду, якую яны ўсё жыццё не забудуць.

Простыя хлопцы з Ліверпуля, што прыляцелі ў Катар пафанацець за Англію, вечарам напярэдадні гульні ўлюбёнцаў з Іранам выйшлі па піва. Аднак поспехаў у справе не займелі да той хвіліны, пакуль не сустрэлі аднаго з мясцовых жыхароў. У адказ на запыт пра краму з півам мясцовы жыхар прапанаваў паехаць да яго ў госці — і не толькі пакаштаваць піўка, але і паглядзець на львоў ды іншых экзатычных жывёл і птушак з яго маёнтка.

Аказалася, яны сустрэлі сына аднаго з мясцовых шэйхаў. І ён з задавальненнем зладзіў для гасцей з замежжа эфектную экскурсію.

Хлопцы выклалі відэа з палаца ў сваіх сацсетках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930