Знайсці
21.11.2022 / 16:38РусŁacБел

Кіроўцы фур стаяць у чэргах да 12 сутак, каб выехаць з Беларусі ў Польшчу. А што з легкавікамі?

Паглядзелі, як выглядае сітуацыя з чэргамі на межах Беларусі і ЕС.

Па стане на 14 гадзін 21 лістапада, выезду з Беларусі чакаюць больш за 3540 грузавых аўто. На літоўскім кірунку найбольш напружанай сітуацыя выглядае ў пункце пропуску «Каменны Лог», там у чарзе на выезд сабралася больш за 860 грузавікоў. На польскім кірунку найбольш загружаным застаецца пункт пропуску «Бераставіца», там больш за 650 фур. 

Кіроўца, які стаў у чаргу 8 лістапада ў «Бераставіцы», расказаў, што ў Польшчу ён патрапіў толькі 20 лістапада. 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by, калаж «Нашай Нівы»

На легкавым кірунку вялікія чэргі назіраюцца толькі ў «Бераставіцы», там выезду чакаюць больш за 100 машын. Больш за 30 легкавых аўто чакаюць выезду ў Літву ў пунце пропуску «Лоша». У «Катлоўцы» і «Каменным лозе» па 20 машын, у «Прывалцы» — 10. У пунктах пропуску «Беняконі» і «Відзы» чэргаў няма. На латвійскім кірунку таксама без чэргаў.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by, калаж «Нашай Нівы»

На мінулых выхадных найбольшыя чэргі сярод легкавікоў назіраліся ў пункце пропуску «Брэст». У пікавыя гадзіны там збіралася больш за 150 машын на выезд з Беларусі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера