Знайсці
20.11.2022 / 18:56РусŁacБел

Мінсельгасхарч: Замяніць упакоўку з тэтрапаку ўвадначас не атрымаецца

Беларускія прадпрыемствы працягваюць адчуваць праблемы з упакоўкай. Лукашэнка нядаўна запатрабаваў хутка замяніць тэтрапакі, якія стала немагчыма атрымліваць з-за санкцый, але чыноўнікі прызнаюць, што пакуль гэта не так проста.

«У цяперашні момант на шматлікіх заводах ужо вырабленыя тэставыя разлівы прадукцыі, бо ўпакоўка тэтрапак мусіць захоўваць прадукт на 6, 9, 12 месяцаў. Тэставы разліў прадугледжвае знаходжанне на вытрымцы прадукту на гэтыя месяцы плюс яшчэ 20-30 %. Таму замяніць увадначас упакоўку не атрымліваецца», — канстатуе намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка.

Па словах чыноўніка, працэс замены тэтрапаку на іншую ўпакоўку хоць ідзе, але далёкі ад завяршэння: 

«Недзе дапрацоўваецца ўпакоўка пад наша абсталяванне. Гэта працэс жывы, ён вырашаецца, і на гэты момант нейкіх крытычных пытанняў не ўзнікае. Вядуцца перамовы з пастаўшчыкамі данай упакоўкі. Заводы [па вытворчасці тэтрапаку] ёсць і ў Расіі, ёсць намеры будаўніцтва завода і ў Беларусі. Мы ўжо ў прынцыпе на Захад не глядзім».

Нагадаем, што месяц таму міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло запэўніваў, што «зараз ніякіх пытанняў з тэтрапакам няма, усё вырашана».

Чытайце таксама:

«Мы гатовыя даць сыравіну, а вы вырабіце ўпакоўку». Беларускія чыноўнікі спрабуюць імпартазамясціць тэтрапакі

На «Бабулінай крынцы» вяршкі разліваюць у тэтрапакі з-пад шакаладнага кактэйлю. І гэта не памылка!

У Мінсельгасхарчы расказалі, як даюць рады перабоям з тэтрапакамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930