Знайсці
20.11.2022 / 18:27РусŁacБел

За 10 месяцаў у Грузію пераслалі амаль 40 мільёнаў даляраў пераводаў з Беларусі

Так, у студзені было пераведзена 0,3 млн даляраў, лютым — 0,4 млн, сакавіку — 0,7 млн, красавіку — 0,4 млн, траўні — 1,3 млн, чэрвені — 5,3 млн, ліпені — 10,3 млн, жніўні — 8,5 млн, верасні — 6,7 млн, кастрычніку — 4,6 млн, інфармуе грузінскі Нацбанк. Усяго, такім чынам, у Грузію за 2022 год паступіла 38,5 млн даляраў з Беларусі.

За гэты ж перыяд з Грузіі ў Беларусь было накіравана 2,2 млн даляраў (у студзені — красавіку і чэрвені — верасні — па 0,2 млн штомесяц, у траўні і кастрычніку — па 0,3 млн).

Грузія стала адным з самых папулярных кірункаў рэлакацыі беларускага бізнэсу і пераезду грамадзян Беларусі, якія ратуюцца ад палітычных рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930