Знайсці
20.11.2022 / 15:392РусŁacБел

Беларускія памежнікі абвінавачваюць украінцаў у правакацыі

Беларускія памежнікі абвінавачваюць украінскіх сілавікоў у правакацыях на мяжы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Беларускі бок паведамляе пра інцыдэнт, які нібыта адбыўся 19 лістапада каля 16.00 у Гомельскай вобласці.

«Відэакамера ў чыгуначным пункце пропуску Славечна (з украінскага боку — Выступовічы) зафіксавала рух на тэрыторыі Украіны ўзброенага чалавека ў кірунку дзяржаўнай мяжы. Мужчына незаконна перасек мяжу, якая праходзіць па цэнтры чыгуначнага моста, і зайшоў на тэрыторыю Беларусі. Украінскі вайсковец рабіў фота— і відэаздымку мясцовасці, а таксама нешта шукаў або ўсталёўваў у снезе. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы», — сцвярджаецца ў заяве беларускага ведамства.

Украінскі бок сітуацыю не каментаваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
20.11.2022
Ну i што? Хадзiў i фатаграфаваў, усё правiльна, заткнiцеся пуцiнскiе падсцiлкi. Вы развязалi крывавую вайну супраць Украiны. Яшчэ i вякаюць у сваiм гэтым ведамстве. "Словы афiцэраў" давалi, што нiхто мяжу не перасячэ, якiя афiцэры такiя i словы.
2
Беларус /адказаць/
20.11.2022
У Беларусі няма памежнікаў. У Беларусі вайсковая хунта, якая карыстаецца паслугамі саўхознага шызафрэніка .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера