Знайсці
19.11.2022 / 19:192РусŁacБел

У палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова

Паводле паведамлення прэсавай службы, у палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА, названае ў гонар загінулага падчас пратэстаў 2020 года футбольнага фаната з Маладзечна Мікіты Крыўцова. 

Мікіта Крыўцоў

Як паведамляе прэс-служба палка, хлопцы праводзяць выведку, карэкціроўку агню і бамбардзіроўку варожых пазіцый і тэхнікі.

У баі, відэа якога публікуе полк, падраздзяленне вылічыла расійскія танкі, дало каардынаты артылерыі і скарэктавала агонь, дзякуючы чаму былі знішчаны два танкі.

«Яшчэ два танкі ворага палкавое падраздзяленне БПЛА Крыўцова разбамбіла сваімі сіламі», — паведамляе прэс-служба палка. — Усяго за бой было знішчана 30 адзінак пяхоты акупантаў».

Мікіта Крыўцоў — футбольны фанат, удзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яго знайшлі павешаным пад Мінскам. СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу. Родныя, як і шмат іншых людзей, не вераць у самагубства Крыўцова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
0
ля вуліцы Каліноўскага/адказаць/
20.11.2022
Каліноўскага (гэта мой любімы герой) будуць памятаць праз стагодзі.
цікава... якое імя з цяперашніх часоў узгадаюць нашчадкі?
0
Litvin /адказаць/
20.11.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930