437 дзяцей загінула з пачатку вайны ва Украіне — Генпракуратура
З пачатку вайны ва Украіне загінула 437 дзяцей, больш за 1274 — атрымалі раненні, паведамляе ўкраінская Генпракуратура ў зводцы за 269-ы дзень вайны 19 лістапада.
Фота: AP
Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай, Кіеўскай, Мікалаеўскай, Запарожскай, Чарнігаўскай, Луганскай, Херсонскай і Днепрапятроўскай абласцях.
Гэтыя звесткі не канчатковыя, гаворка ідзе толькі пра тых, чые імёны ўдалося пацвердзіць, падкрэсліваюць ва Украіне, бо ў многіх рэгіёнах, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, і на акупаваных тэрыторыях падлік цяпер немагчымы.
З-за бамбардзіровак і абстрэлаў пашкоджана больш за 2719 навучальных устаноў, 332 з іх разбураныя цалкам.
Паводле звестак ААН на 14 лістапада, у выніку расійскай агрэсіі загінула 6557 мірных жыхароў, у тым ліку 408 дзяцей. У ААН таксама ўдакладняюць, што загінулых і пацярпелых значна больш, прыведзеныя лічбы — гэта задакументаваныя і пацверджаныя ахвяры вайны.