Знайсці
19.11.2022 / 14:0314РусŁacБел

Карпянкоў анансаваў стварэнне новага батальёна спецназа ў Мінску да канца года

У Мінску ў найбліжэйшы час будзе створаны новы батальён спецыяльнага прызначэння. Пра гэта часопісу «Спецназ» распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, паведамляе Reform.by.

«Мы ствараем вялікае падраздзяленне, батальён спецыяльнага прызначэння, які будзе размяшчацца ў Мінску, але задачы будзе выконваць і па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, калі спатрэбіцца — для вядзення вайсковай разведкі, радыёэлектроннай разведкі. Калі спатрэбіцца — і па забеспячэнні ваеннага становішча, надзвычайнага становішча, прававога парадку пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі», — заявіў ён.

Карпянкоў прызнаўся, што ў Беларусі і так хапае спецпадраздзяленняў, таму «глабальных змяненняў» ва ўнутраных войсках і брыгадзе спецыяльнага прызначэння адбывацца не будзе.

«У нас у кожнай брыгадзе ёсць роты спецыяльнага прызначэння, ёсць наш легендарны спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР), якія вельмі эфектыўна выконваюць задачы, якія стаяць перад імі. Але, улічваючы той досвед, які ёсць у органаў унутраных спраў, які ёсць у Казахстане, які мы назіралі, досвед вядзення спецыяльнай аперацыі ва Украіне, мы разумеем, што трэба павялічваць нашы баявыя магчымасці за кошт стварэння дадатковых спецпадраздзяленняў», — адзначыў ён.

Сумна вядомы былы кіраўнік ГУБАЗіКа распавёў, што новае падраздзяленне ў барацьбе з унутранымі ворагамі будзе створанае да канца года, а камплектаваць яго будуць з «кантрактнікаў і найлепшых афіцэраў».

«У найбліжэйшы час, літаральна да Новага года гэта падраздзяленне будзе існаваць. Яно сур'ёзна ўзмоцніць баявы патэнцыял і баявыя магчымасці органаў унутраных спраў. Пасля таго, як гэта падраздзяленне будзе створанае, мы дадаткова створым такія ж падраздзяленні ва ўнутраных войсках», — заявіў Карпянкоў.

Адабрэнне ідэі стварэння новых спецпадраздзяленняў ва ўнутраных войсках і АМАПе Карпянкоў і кіраўнік МУС Іван Кубракоў атрымалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 14 лістапада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
39
0
Лідкін боршч /адказаць/
19.11.2022
Спадарства, Лукашэнка ўзгадніў стварэнне новай адзінкі забойцаў. Не трэба рагатаць. Што мы зараз зможам супрацьпаставіць узброеным дзікуна, якія паспрабаваўшы крыві, звар'яцелі. Час паказаў, што Лукашэнка абапіраецца толькі на мусаўцаў, а яны ўсе прысягаюць шклоўскаму асабіста, таму за цёплую койку, заробак у 2тысячы будуць і надалей збіваць і катаваць сваіх суайчыннікаў. Спадарства, здыміце ружовыя акуляры, гэты дырэктар саўгаса сам не сыйдзе, не для таго ён больш за чвэрць стагоддзя мацаваў сваю ўладу. Пакуль не заб'еце, не сыйду, вось і мяркуйце, а не рагачыце.
20.11.2022
Лідкін боршч , так!
0
Вабр/адказаць/
20.11.2022
1-2-3-boom!, дзе ж яе возьмеш, гэтую Беларусь. Адразу і шчыра: я нічога не разумею, тольуі вельмі спачуваю беларусам. Але ўсе чакаюць, што пасля паразы расеі і Беларусь неяк вызваліцца. А я не бачу гэтага, прыйдзе які Прыгожын, ці яшчэ хто, у каго есць зброя. А як выбіць Новую Беларусь, не зразумела, сама яна не прыйдзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930