Пад Паставамі аўчаркі загрызлі мужчыну
Трагедыя здарылася ў сакавіку, калі 35-гадовы мінчанін прыехаў на лецішча ў вёску Роскаш. Праз некалькі дзён да яго не змагла датэлефанавацца маці. Яна і звярнулася ў міліцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі труп мінчука недалёка ад яго дачнага дома. Па заключэнні экспертаў, смерць — без слядоў крыміналу.
Высветлілася, што ўвечары загінулы выходзіў на прабежку. Калі заканчваў трэніроўку, на яго накінуліся дзве нямецкія аўчаркі.
Сабакі належаць 61-гадоваму дырэктару фірмы са сталіцы. Па яго просьбе за чатырохногімі прыглядаў 30-гадовы вясковец. У той вечар ён і выпусціў аўчарак на прагулку.
1
1
0
0
8
32
Каментары
100
Улад/адказаць/19.11.2022
⤷фцф,Гэты 30-гадовы вясковец павінен быў сам выгуліваць такіх сабак, а ён выпусціў іх. Да таго ж - выгуліваць аўчарку трэба выключна з напыснікам (наморднікам). І ў асноўным на павадке.
41
Куля/адказаць/19.11.2022
⤷Улад, Ну да, а бізнэсовец такі белы і пухнаты, пасяліў на дачы двух сабак небяспечнай пароды, але самае галоўнае, сабакі былі без дрэсіроўкі. І павесіў гэтых двух неадукаваных сабак на нейкага 30 гадовага хлопца, каторы павінен быў іх сцерагчы (сцерагчы сабак, што сцерагуць маёмасць, - ЛОЛ). Я фігею з логікі некаторых Гома сапіенс. Да таго ж сабакі зараз не надта патрэбныя, бо ёсць танныя разумныя прылады аховы маёмасці, датчыкі там розныя і г.д.
20
Улад/адказаць/19.11.2022
⤷Куля, Пагадзіўся трымаць чужога сабаку (напэўна, не задарма) - адказвай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку
 6
Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола
 3
МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал
 3
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 7
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера