Знайсці
18.11.2022 / 23:236РусŁacБел

«ZацепилO!», якое нікога не чапляе. «Мёртвыя душы» дзяржаўных прапагандыстаў

Сёння ў Беларусі існуе сетка блізкіх да беларускага рэжыму тэлеграм-каналаў, якія рэтранслююць расійскую прапаганду пра Украіну. Многія падобныя каналы вядуцца ананімна, але гомельскі «Флагшток» знайшоў і выключэнне: прапагандысцкі тэлеграм-канал «ZацепилО!», які вядзе супрацоўнік гомельскага дзяржаўнага выдання «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка.

Тэлеграм-канал «ZацепилO!» быў створаны 2 чэрвеня 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Лацінская Z у назве з'явілася задоўга да таго, як стала сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне.

У першым жа пасце аўтар новага рэсурса прадставіўся і паведаміў, што яго канал — працяг «Блога Аляксандра Яўсеенкі» на старонках газеты «Савецкі раён». У распаўсюджванні кантэнту прапагандысту заўсёды дапамагалі каналы, якія кантралявалі мясцовыя ўлады, а таксама разнастайныя нібыта не цалкам афіцыёзныя рэсурсы, якія падтрымліваюць Лукашэнку і яго сілавы апарат.

Узнагароджанне Аляксандра Яўсеенкі граматай адміністрацыі Лукашэнкі «за адказнае пачуццё абавязку і высокую грамадзянскую пазіцыю» ў чэрвені 2021 года

У студзені 2021 года колькасць падпісчыкаў канала раптам узляцела з 500 адразу да 17 300. Такім чынам ён стаў найбуйнейшым па колькасці падпісчыкаў ва ўсёй Гомельскай вобласці. 

Але ці настолькі канал папулярны, як хацеў паказаць яго аўтар? «Флагшток» прааналізаваў статыстыку канала з дапамогай анлайн-сэрвіса Tgstat і выявіў, што аўдыторыя канала Аляксандра Яўсеенкі надзвычай «надзьмутая» ботамі. Скарачэнне колькасці падпісчыкаў пачалося адразу ж пасля дадання тысяч новых карыстальнікаў і было настолькі імклівым, што не пакідала сумневаў, што ў студзені 2021 года для раскруткі канала выкарыстоўваліся фальшывыя падпісчыкі.

З 24 лютага гэтага года «ZацепилO!» пераключыўся з крытыкі апанентаў рэжыму на антыўкраінскую прапаганду, распаўсюджваючы інфармацыю аб «спецаперацыі» ва Украіне з пункту гледжання Расіі. Асабліва, дарэчы, хвалюе Аляксандра Яўсеенку тэма гей-парадаў: ім ён прысвяціў некалькі дзясяткаў публікацый.

Пераход на асвятленне вайны, аднак, ніяк не адбіўся на росце колькасці падпісак. На сённяшні дзень колькасць падпісчыкаў канала складае 1050 чалавек, а прытоку новых карыстальнікаў не назіраецца. Апошні раз, дзякуючы згадкам у іншых каналах, чытачы прыходзілі сюды ў ліпені 2022 года. Усяго ж з пачатку года было прыцягнута ўсяго 12 новых падпісчыкаў, а кожная новая публікацыя стабільна набірае толькі 120 праглядаў жывымі карыстальнікамі.

Прыклад тыповай публікацыі з канала Аляксандра Яўсеенкі

Такая статыстыка тэлеграм-канала «ZацепилO!», на думку «Флагштока», сведчыць пра тое, што падобны кантэнт сёння не выклікае цікавасці не толькі ў гомельцаў, але і ўсёй беларускай аўдыторыі. Напампоўка канала «мёртвымі душамі» патрэбная была толькі для таго, каб зрабіць уражанне ўяўнай масавасці і ніяк не сведчыць пра рэальную запатрабаванасць такой інфармацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.11.2022
На фото свидание? Один другому принёс цветы и сейчас целоваться начнут,видимо. Антибеларуское промоскальское отребье,предатели Родины. Рано или поздно,а награда найдёт вас. Как спермоусова.
0
даведка/адказаць/
19.11.2022
В январе накрутили ботов дохлому телеграм-каналу, чтобы уже в июне получить грамоту из рук генерала КГБ.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
19.11.2022
М-65, "Ой, Вась, смотри, какие клоуны," у этого, что слева на фото и мизинец-то оттопырен так, как у спермоусова
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера