Жыхара Гомеля асудзілі да калоніі па «справе Зельцэра», але вызвалілі ў зале суда
Стала вядома, што 1 лістапада ў судзе Савецкага раёна Гомеля разгледзелі справу Мікалая Кацура. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак: 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), піша «Вясна».
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён стварыў і размясціў у суполцы «Сильные новости» у сацсетцы «Вконтакте» інфармацыю, якая «дыскрэдытуе Беларусь». Вядома, што яна ўтрымлівала словы «гопота» і «ломиться».
Паколькі Кацур да суда ўжо цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін, Мікалая вызвалілі ў зале суда.
2
4
1
1
1
0
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 3
Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?
 12
Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера