Знайсці
18.11.2022 / 20:3612РусŁacБел

У Чэхіі затрымалі беларуса, які пратэставаў у краме IKEA

Беларускі актывіст Пятро Маркелаў правёў пратэсны флэшмоб у краме IKEA ў Чэхіі, паведамляе Радыё Свабода. Ён абгарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных работ, рассёк дзве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і на англійскай мове абвясціў, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі».

Пятро Маркелаў

Беларускі студэнт, які здымаў акцыю, расказаў, што Маркелаў абраў для правядзення акцыі момант, калі ў зале не было дзяцей, а пасля «спакойна чакаў прыезду паліцыі». 

Фота затрымання Маркелава, зробленае чэшскай паліцыяй

Учора журналісты нямецкай газеты Taz і французскага выдання Disclose апублікавалі матэрыял, у якім сцвярджаецца, што шведская IKEA пры працы з беларускімі пастаўшчыкамі выкарыстоўвала працу зняволеных.

У самой кампаніі на гэта адказалі, што ў іх бізнэсе «няма месца парушэнням правоў чалавека». Па словах прэс-сакратара, у 2021 годзе IKEA прыняла рашэнне спыніць развіццё ў Беларусі з-за праблем з правамі чалавека і непрадказальнай сітуацыяй.

Чытайце таксама:

Расследаванне выявіла, што для IKEA выраблялі тавары беларускія зняволеныя і нават палітвязні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Олег/адказаць/
19.11.2022
[Рэд. выдалена]
6
Беларус/адказаць/
19.11.2022
варта было зрабіць па законам Чэхіі - замовіць які пікет (гэта нескладана, іам паведамляльны прынцып) каля амбасады Швецыі напрыклад (бо Ікея то Швецкая юрыдычная асоба, падаткі там аплочваюцца) і паламаць тыя табурэткі, плкат яшчэ выставіць каб усе разумелі што і чаму і журналістам распавесьці. тады б перфоманс спрацаваў. а так падставіўся ён, моцна.
2
Охтас/адказаць/
19.11.2022
Расчет был хитрый: с одной стороны вроде как протест в против IKEA внутри IKEA. С другой стороны чехи из-за роста цен злые, беларусы паровозом с рускими идут за войну. И этот "пикет" цудоўна разбурае усялякіе намаганні спадарыні Ціханоўскай па пазбаўленні вобраза беларусаў прагнення вайны і насілля. Так что этот протестун или дурачок или засланный.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера