The New York Times: Праблем з ракетамі і іх вырабам у Расіі няма
Паводле матэрыяла, надрукаванага ў амерыканскім выданні The New York Times, чуткі пра тое, што ў Расіі заканчваецца запас ракет, прынамсі высокадакладных, і што яна няздольная іх запасы сур'ёзна папаўняць, моцна перабольшаныя. Вытворчасць «Іскандэраў» і «Калібраў», як сцвярджаецца, працягваецца і цяпер.
Фота: AP Photo/Andriy Andriyenko
Да такіх песімістычных высноў выданне схіліла маштабнасць ракетнага ўдару па Украіне, здзейсненага 15 лістапада.
Мікрачыпы і іншыя неабходныя заходнія тэхналогіі, якія абавязкова патрабуюцца для вырабу высокадакладных ракет, па звестках выдання, былі назапашаныя Расіяй у дастатковай колькасці яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Да таго ж Расія паспяхова выкарыстоўвае для нанясення ўдараў ракеты СПА С-300. ️
Акрамя таго, не выключаецца, што расіяне прытрымлівалі некаторую колькасць зброі ў рэзерве для вайны супраць НАТА, а таксама ім дапамагаюць са зброяй Іран і Паўночная Карэя.