Знайсці
18.11.2022 / 19:262РусŁacБел

Пасля візітаў Прыгожына з расійскіх калоній «зніклі» больш за 13 тысяч зэкаў

За кастрычнік насельніцтва расійскіх калоній скарацілася на 13 тысяч чалавек, піша «Агентство.Новости» са спасылкай на звесткі ФСВП. Пры гэтым прыкладна столькі ж чалавек пакінулі калоніі ў цэлым за папярэднія 9 месяцаў.

Яўген Прыгожын пасля выступлення перад зняволенымі адной з расійскіх калоній

Скачок рэзка кантрастуе з паказчыкамі пачатку года, калі ПВК «Вагнер» яшчэ не вербавала зняволеных на вайну ва Украіне.

Напрыклад, у студзені колькасць асуджаных у калоніях зменшылася ўсяго на 1086 чалавек, у лютым — на 814 чалавек, а ў сакавіку — на 887 чалавек. У красавіку насельніцтва калоній, наадварот, павялічылася на 453 чалавекі.

Першай вербаваць людзей у калоніях на вайну пачала ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, пра гэта стала вядома летам 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
0
У рф армия из бомжей, преступников, убийц и зеков/адказаць/
18.11.2022
путинско-пригожинское войско со швабрами в одном месте.
18.11.2022
"ачышчэньне" РФ. Але нават калі 20% адсоткаў з іх вернецца з вайны жывымі "героямі расеі", яны пакажуць яшчэ "кузькіну маць", і нейтралізаваць іх тады будзе куды цяжэй, чым выпускалася.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930