Знайсці
20.11.2022 / 14:394РусŁacБел

«Масквіч» хутка вернецца на дарогі Беларусі, але гэта будзе не масквіч, а аньхоец

Пра тое, што расіяне збіраюцца адрадзіць марку «Масквіч», загаварылі адразу пасля таго, як стала вядома, што Renault сыходзіць з Расіі. Вырабляць іх маюць на нацыяналізаваным заводзе Renault у Маскве. А днямі стала вядома, якім будзе новае аўто.

За гучнымі заявамі пра «адраджэнне» легендарнага савецкага брэнда стаіць тое, што цяпер замест аўтамабіляў маркі Renault у Маскве проста наладзяць крупнавузлавую зборку кітайскіх JAC JS4. Іх і будуць прадаваць пад маркай «Масквіч». 

JAC JS4. Фота: ccarprice.com

У Маскве плануюць збіраць як аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання, так і электрамабілі. Згодна з данымі ў базе Расстандарта, машына з бензінавым рухавіком будзе выпускацца пад назвай «Масквіч 3», а электрамабіль будзе мець назву «Масквіч 3е».

Улічваючы той факт, што беларускі рынак новых аўто моцна залежыць ад расійскага, можна не сумнявацца, што праз некаторы час пасля таго, як «Масквічы» паступяць у продаж у РФ, яны з'явяцца і ў Беларусі. Гэта ў сваю чаргу яшчэ больш павялічыць долю кітайскіх аўто на нашым рынку.

Аб тым, што беларусы вымушана робяцца «больш лаяльнымі» да аўто кітайскіх брэндаў, падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі гаварыў старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Варывода.

Прагназуецца павелічэнне долі кітайскіх марак у продажы. Іх доля ў кастрычніку ўжо перавысіла 60%. Пачынаючы з чэрвеня, Geely з'яўляецца абсалютным лідарам па продажы легкавых машын у краіне. Цалкам верагодна, што Geely ўтрымае сваю пазіцыю. 17 лістапада «БелДжы» прэзентавала седан Emgrand7 New. Кошт новай мадэлі пакуль не агучылі, але ў любым выпадку гэта будзе самае даступнае аўто ў лінейцы, паколькі на бягучы момант у Беларусі выпускаюць толькі паркетнікі Geely.

Тым не менш, агульныя лічбы продажу новых аўто ў Беларусі выглядаюць апакаліптычна. Чакаецца, што ў гэтым годзе дылерамі будзе прададзена каля 14 тысяч новых легкавых аўтамабіляў. Тады як у мінулым годзе гэтая лічба перавышала 40 тысяч.

Кітайская кампанія JAC Motors месціцца ў горадзе Хефэй правінцыі Аньхой. JAC расшыфроўваецца як Хуайхэйская аньхойская кампанія — па назве правінцыі і геаграфічнага рэгіёна, па назве ракі Хуайхэ. Гэта не самы вялікі вытворца аўтамабіляў у Кітаі, кампанія вырабляе каля 500 тысяч машын за год, пераважна грузавых бусаў і пікапаў. Электрамабілі JAC выпускае ў партнёрстве з «Фольксвагенам».

Чытайце таксама: «Цэны знізіліся, але новых паставак няма і не чакаецца». Што адбываецца на рынку новых аўто?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.11.2022
Есть такая фирма под название Doofeng вроде. Ее электромобили будут собирать под Липецком под другим названием. Ничего удивительного. Интересно другое. Аппарат в Китае стоит 20.000 долларов. В РФ будет стоить 60.000. Ну то есть таёжный союз он вот такой вот. Бессмысленный и беспощадный
0
Для справки/адказаць/
20.11.2022
даведка, россияне, как и белорусы, не жили нормально и нечего начинать.
Нищих легче держать в подчинении и узде. Под это дело и войну начали.
Передача власти по наследству возможна только в нищих, воюющих диктатурах,
да, пропаганда протрубит о самой лучшей, самой правильной, самой сытой жизни
в России и РБ. Народец и рад обманываться хавая китайское барахло с наклейками
мировых брендов. По итогу народец обманут и рад обманываться, и власть
удерживается и передаётся по наследству.
 Системы путина и лукашенко, не способны генерировать ни науку, ни
 технологии. Они генерируют воровство, взяточничество, кумовство, блат, обман,
враньё, ненависть и войну.
 Пустить передовое с Запада, то НЕА, народец богатеть начнёт и по сторонам
смотреть, задавая неудобные вопросы. Обойдутся китайским барахлом третьего,
полуподпольного и подпольного ряда, которые не боятся вторичных санкции,
 но с правильной наклейкой мирового бренда.
20.11.2022
ańhóiec
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера