Знайсці
18.11.2022 / 17:54РусŁacБел

Хлопчык, на якога ўпалі футбольныя вароты, па-ранейшаму ў рэанімацыі

Дзіця, якое пацярпела 12 лістапада, калі на яго ўпалі незамацаваныя футбольныя вароты да гэтага часу знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, хлопчык падключаны да штучнай сістэмы вентыляцыі лёгкіх, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Як толькі хлопчык трапіў у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, былі прынятыя ўсе магчымыя меры, каб выратаваць яму жыццё. Вядучыя спецыялісты цэнтра аператыўна правялі неабходнае аператыўнае ўмяшанне з мэтай дэкампрэсіі траўмы галаўнога мозгу.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, сёння ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі прайшоў кансіліум з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, дырэктара РНПЦ Рышарда Сідаровіча, вядучых нейрахірургаў цэнтра, спецыялістаў кафедраў неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі. На нарадзе медыкі абмеркавалі магчымасці прымянення розных методык лячэння пацярпелага падлетка.

Цяпер у рэанімацыі РНПЦ праводзіцца медыкаментознае лячэнне цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы.

Чытайце таксама:

У Мінску 12-гадовага хлопчыка прыціснула футбольнымі варотамі. Ён у рэанімацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера