Знайсці
18.11.2022 / 08:201РусŁacБел

Хто з зорак адмовіўся выступаць на чэмпіянаце свету ў Катары

Чэмпіянат свету па футболе ў Катары стартуе ў нядзелю 18 лістапада. Многія знакамітасці выступалі супраць пазіцыі краіны-гаспадыні па правах чалавека і адносінах да ЛГБТ супольнасці. Якія выканаўцы адмовіліся выступаць на Кубку свету — у матэрыяле РБК.

Дуа Ліпа

З таго моманту як было анансавана, што Катар стане краінай-гаспадыняй, абранай для правядзення чэмпіянату свету па футболе 2022, многія зоркі футбола, акцёры і музыкі прынялі рашэнне байкатаваць турнір з-за нязгоды з пазіцыяй Катара па правах чалавека.

Прычынай для многіх стала стаўленне да ЛГБТ-супольнасцяў у краіне. Гомасэксуальнасць у Катары забароненая, прадстаўнікі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі згодна з заканадаўствам краіны павінны быць узятыя пад варту. Пасол чэмпіянату свету і былы футбаліст зборнай Катара Халід Салман у сваім нядаўнім інтэрв'ю апісаў паняцце гомасэксуалізм як харам («забарону») і «дэфект розуму».

Брытанская спявачка косаўскага паходжання Дуа Ліпа адмовіла на прапанову аб выступленні на чэмпіянаце свету. «Я не буду выступаць, і я не ўдзельнічала ў перамовах. Я буду падтрымліваць Англію здалёк, і я буду чакаць з нецярпеннем візіту ў Катар, калі ў краіне будуць выконвацца ўсе абяцанні па правах чалавека», — напісала спявачка ў сваёй сацыяльнай сетцы.

Калумбійская спявачка Шакіра павінна была стаць адной з зорных выканаўцаў на цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету перад матчам Катар — Эквадор, але адмовілася ад удзелу. Прычыны такога рашэння не былі названыя.

Мелані Сі, вядомая як спартыўная Spice ў групе Spice Girls, таксама адмовілася выступіць на спаборніцтвах. Яна адзначыла, што ёй «вельмі нязручна» дэманстраваць падтрымку Катару, улічваючы стаўленне краіны да ЛГБТ.

Яшчэ адзін брытанскі музыка, Род Сцюарт, распавёў у інтэрв'ю The Sunday Times, што 15 месяцаў таму яму прапанавалі чэк на мільён даляраў за выступленне ў Катары, але ён адмовіўся з этычных меркаванняў. Спявак заявіў, што не лічыць правільным ехаць у краіну з такімі ідэямі і каштоўнасцямі.

На фоне вялікай колькасці артыстаў, якія адмаўляюцца выступаць у дзяржаве Персідскага заліва, фронтмен гурта The Cure Роберт Сміт напісаў у твітары, што забараніў сваёй групе выступаць у Катары.

Хто выступіць на цырымоніі адкрыцця

Па паведамленнях амерыканскага выдання Time Шон Пол і гурт Клін Бэндзіт будуць выступаць на фестывалі заўзятараў FIFA ў Катары. Карэйскі музыкант Чонгук выступіць на цырымоніі адкрыцця турніру на стадыёне Аль-Бейт у горадзе Доха разам з Робі Уільямсам. Апошні ўжо ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця сусветнага першынства чатыры гады раней у Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
18.11.2022
Церемонию открытия чемпионата мира по футболу в Катаре спасёт Александр Солодуха с хитом "За агронома".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера