Знайсці
17.11.2022 / 22:29РусŁacБел

Рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі выйшаў на волю

Брэсцкаму рэлігійнаму актывісту, рэдактару грэка-каталіцкай газеты «Царква» Ігару Бараноўскаму пасля затрымання прысудзілі 15 сутак арышту. Сёння ён, адбыўшы іх, выйшаў на волю, паведамляе «Белсат».

Брэсцкі краязнаўца і рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі быў затрыманы 2 лістапада разам з айцом Ігарам Кандрацьевым у грэка-каталіцкай царкве на вуліцы Дворнікава.

На наступны дзень Бараноўскі атрымаў 15 сутак арышту, а святар Ігар Кандрацьеў — 12, ён выйшаў з ІЧУ ў панядзелак.

Газета «Царква» — гэта беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, якая асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930