Знайсці
17.11.2022 / 22:181РусŁacБел

У Гродне ліквідуюць праз суд пошукава-выратавальны атрад, які дапамагаў шукаць зніклых людзей

У Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць пошукава-выратавальны атрад «Ангел Северо-Запад», які дапамагаў шукаць зніклых людзей. Заява аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пададзена Галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, паседжанне прызначанае на 25 лістапада.

Арганізацыя была зарэгістраваная ў Смаргоні і дзейнічае з 2015 года.

Увесь гэты час атрад дапамагаў МНС і міліцыі ў пошуку людзей, якія зніклі ці недзе згубіліся. Валанцёры распаўсюджвалі інфармацыю ў інтэрнэце, расклейвалі арыенціроўкі, выязджалі на гарадскія і лясныя пошукі.

Сярод іншага восенню 2017 года атрад дапамагаў шукаць 11-гадовага Максіма Мархалюка з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна, які прапаў у Белавежскай пушчы. 16 верасня хлопчык адправіўся ў лес у грыбы, і з таго часу яго ніхто не бачыў.

У маштабнай пошукава-выратавальнай аперацыі, якая праходзіла на тэрыторыі некалькіх краін, бралі тады ўдзел тысячы чалавек, у тым ліку валанцёры атрада «Ангел Северо-Запад», але знайсці дзіця так і не ўдалося.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16
17.11.2022
Дык а з якой фармальнай нагоды яго ліквідуюць, чаму не пішаце? Мо яно ёсць чаго?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930