Знайсці
17.11.2022 / 20:032РусŁacБел

У Вілейскім раёне знайшлі дзіўную вёску ў стылі фолк-хорар

Калі падарожнік збочыць у нетры Вілейскага раёна, ён абавязкова патрапіць у «занямоглыя» вёскі, дзе як быццам спыніўся час, піша kraj.by.

Гэта Губы. У спісе айконімаў Вілейскага раёна «губа» ў старабеларускай мове гэта — акруга, Губы трэба прамаўляць з націскам на апошні склад, папраўляюць гісторыкі.

Не знікнуць з карт вёсцы дапамагаюць дачнікі. Вось яна — апошняя надзея былой дзяржавы ў Ашмянскім павеце.

Незвычайны дом № 31 на адзінай у вёсцы вуліцы застыў на павароце недалёка ад густога лесу. Спачатку журналістаў сустрэў пластыкавы персанаж з просьбай не смеціць. А далей — суцэльнае добраўпарадкаванне. Гаспадароў дома не заспелі. Мясцовыя расказалі, што жывуць тут мінчане — медыкі «ў адстаўцы».

За плотам мільгаюць сілуэты ў чалавечы рост. Вандроўнікі патрапілі сюды ў прыцемках, і прызнаюць, што, сапраўды, на фоне бязлюднай вёскі міжволі адчуваецца шпацыр па мясцовасці ў жанры фолк-хорар.

Зрэшты, лепш убачыць.

Жыхары суседніх вёсак, да якіх недалёка, расказалі, што ў Губах цячэ цудатворная крыніца, якая вылечвае ад хвароб вочы. А яшчэ ў вёсцы нарадзіўся беларускі пісьменнік Касьян Вясёлы, ён жа — Вікенцій Аўдзей.

Цікава, што ў 1800 годзе Губы былі цэнтрам стараства з панскім драўляным домам і пяццю жыхарамі. У 2003 годзе тут налічвалася 17 дамоў і 25 жыхароў. А паводле афіцыйных звестак Крывасельскага сельсавета, сёння ў вёсцы зарэгістраваны ўсяго адзін жыхар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
16
Ха-ха
10
Ого
18
Сумна
15
Абуральна
1
17.11.2022
Напаминает Беларусь Будучага))
17.11.2022
ведаеце што... а мне...
падабаецца

падаецца, што нават больш крэатыўна і атмасферна, чым японскі аналаг - bigpicture.ru/mertvye-dushi-xudozhnica-naselila-opustevshuyu-derevnyu-kuklami/

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930