Знайсці
17.11.2022 / 17:56РусŁacБел

Што стала з катом Феніксам, якога знайшлі вясной пад Кіевам ледзь жывога

Украінскія валанцёры апублікавалі свежыя фота ката Фенікса, якога вясной знайшлі пад руінамі дома ў Кіеўскай вобласці. Ён тады стаў сапраўднай сусветнай зоркай, здымкі з ім абышлі ўвесь свет. Цяпер ён мае шанец гэты поспех паўтарыць, але ўжо ў іншым выглядзе. 

Фенікс цяпер

Кот Фенікс здабыў сусветную вядомасць у пачатку красавіка, калі яго знайшлі пад абломкамі разбуранага дома ў Андрэеўцы пад Кіевам. Кот атрымаў сур'ёзныя раны і выглядаў жахліва. Пасля выратавання яго адправілі ў ветклініку, а пазней жывёліну прытулілі ў офісе зоамагазіна Pethouse.

Фенікс адразу пасля выратавання

Ката сімвалічна назвалі Феніксам. Нягледзячы на тое, што хатні гадаванец моцна пацярпеў, у яго захаваліся зубы, зрок і слых. І, мяркуючы па свежых здымках, у яго ўсё цудоўна.

«Фенікс, прайшло сем месяцаў. Ужо каля пяці кілаграм неверагодна пухнатага ўкраінскага звярынага шчасця. Кантраст неверагодны. Цярпенне, любоў, зноў цярпенне — і вось што атрымалася. Самі паглядзіце, гэта ж шчасце, як яно ёсць», — напісалі ў інстаграме супрацоўнікі ветэрынарнай крамы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031