Знайсці
17.11.2022 / 17:243РусŁacБел

Нацбанк: Уклады ў рублях растуць, у валюце — памяншаюцца

Доля тэрміновых укладаў у беларускіх рублях за трэці квартал гэтага года вырасла ў Беларусі з 37,6 % да 39,7 %. Такія лічбы прыводзіць Нацыянальны банк.

Тэндэнцыі, па ацэнцы рэгулятара, спрыялі ўстойлівыя тэмпы росту рублёвых укладаў, якія, па звестках на 1 кастрычніка, дасягнулі 6,13 мільярда рублёў. Калі параўноўваць з сітуацыяй на 1 ліпеня, яны павялічыліся за гэты час на 320 мільёнаў рублёў — або на 5,5 %.

Адносна ўкладаў у замежнай валюце, то за трэці квартал яны скараціліся на 1,7 % — або на 64 мільёны даляраў у эквіваленце. Па звестках на 1 кастрычніка, доля такіх укладаў склала 3,75 мільярда даляраў.

Удзельная вага сродкаў укладчыкаў-рэзідэнтаў у сумарным аб'ёме банкаўскіх укладаў на справаздачную дату склала 97,3 %. Па выніках трэцяга квартала гэтая лічба амаль не змянілася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
сала/адказаць/
17.11.2022
Ну і навошта вы тут нейкую лухту публікуеце, якую ніяк падцвердзіць не можаце? Наступны артыкул будзе "Нацбанк заявіў, што дэвальвацыі не будзе"?
0
Мойша/адказаць/
17.11.2022
Ну-ну. Хто яшчэ не абпаліў рукі на рэжымных фанціках - далучайцеся да стада. Лясне ў адну ноч - і нічога вы не дакажаце.
17.11.2022
кароткая памяць у беларусаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930