Знайсці
17.11.2022 / 17:152РусŁacБел

Гаагскі суд вынес вердыкт па справе аб збіцці малайзійскага «Боінга»

Гаагскі суд пастанавіў, што самалёт «Боінг» MH-17 быў збіты расійскай ракетай з комплексу «Бук». Яна была запушчаная з боку Першамайскага — з тэрыторыі, якую кантралявалі баевікі так званай ДНР пры падтрымцы Расіі.

Прысуд абвясціў суддзя Хендрык Стэйнхейс.

«Суд прытрымліваецца таго меркавання, што Boeing пацярпеў крушэнне пры запуску ракеты з ЗРК «Бук» з поля пад пасёлкам Першамайскі. Пры гэтым загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце», — заявіў суддзя.

Суд таксама палічыў, што мэтай запуску ракеты быў вайсковы самалёт.

Ігара Гіркіна, Сяргея Дубінскага, Алега Пулатава і Леаніда Харчанку прызналі датычнымі да катастрофы MH17. Пры гэтым не ўдалося ўстанавіць, хто канкрэтна даў каманду аб запуску ракеты, заявілі ў судзе.

Ініцыятыва і арганізацыя перавозкі «Бука» была выказаная абвінавачаным Дубінскім, а пры транспартаванні актыўную ролю іграў абвінавачаны Харчанка. Пулатаў па заданні Дубінскага здзяйсняў разведку і стварэнне бяспечнага калідора для транспарціроўкі «Бука» з Расіі. Ігар Гіркін (Стралкоў) адказваў за ўстаноўку і пастаўку зброі, пры гэтым быў міністрам абароны так званай ДНР, таксама ён вёў перамовы з адказнымі асобамі ў Маскве.

Гаагскі суд прызнаў Гіркіна, Дубінскага і Харчанку вінаватымі ў знішчэнні самалёта MH17 і забойстве 298 яго пасажыраў. Абвінавачанага Пулатава суд прызнаў невінаватым і адхіліў патрабаванне пракуратуры змясціць яго ў турму.

Дубінскаму, Гіркіну і Харчанку суд завочна прызначыў у якасці пакарання пажыццёвае зняволенне і выплату кампенсацый сваякам загінулых. Агульная сума кампенсацый складае больш за 16 мільёнаў еўра.

Самалёт быў збіты ў небе над Данбасам у ліпені 2014 года. У той час ва Украіне ўжо адбываўся ўзброены канфлікт на Данбасе, і Расія, як прызнаў суд, прымала ўдзел у баявых дзеяннях на ўкраінскай тэрыторыі. Улады Расіі гэта адмаўляюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
17.11.2022
russia is a terrorist state.
0
праўда 88 лэвэла/адказаць/
18.11.2022
а чаму менавита сёння?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031