Знайсці
16.11.2022 / 23:40РусŁacБел

Украіна спыніла пагадненне з Беларуссю аб прадухіленні падвойнага падаткаабкладання

16 лістапада Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб спыненні дзейнасці пагаднення паміж урадамі Украіны і Беларусі аб прадухіленні падвойнага падаткаабкладання і ўхілення ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць.

Вярхоўная Рада Украіны

За пастанову прагаласавалі 304 дэпутаты з 450-ці яе агульнага складу.

У суправаджальнай запісцы да пастановы мэтазгоднасць спынення дзеяння пагаднення абгрунтоўваецца неабходнасцю абароны нацыянальнай бяспекі «ў сувязі з падтрымкай Рэспублікай Беларусь беспрэцэдэнтнай, адкрытай, шырокамаштабнай узброенай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны».

Пасля спынення дзеяння пагаднення на тэрыторыі Украіны да ўсіх рэзідэнтаў Беларусі будзе прымяняцца не льготная, а звычайная стаўка падаткаў. Таксама спыняецца абмен інфармацыяй у справе падаткаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера