Знайсці
16.11.2022 / 22:31РусŁacБел

Зяленскі не бачыць у беларусаў жадання ваяваць з Украінай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі ў эфіры тэлемарафону 16 лістапада заявіў, што па стане на сёння беларусы, на ягоную думку, не бачаць сэнсу і не маюць жадання ваяваць з Украінай.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Мы лічым, што на сёння сэнсу наступлення ў беларусаў на тэрыторыю нашай дзяржавы няма. І жадання ў іхняга грамадства там няма, а ў нашага — тым больш».

На рэмарку журналіста, што Украіна, відавочна, робіць усё магчымае, каб пераканаць Беларусь не ваяваць, Зяленскі адзначыў:

«Мы шмат у чым кагосьці пераконваем, гэта частка нашай працы — не адкрываць шмат франтоў».

Але ў той жа час ён пацвердзіў, што цяпер (пасля ракетных удараў Расіі з тэрыторыі Беларусі) ніякіх кантактаў паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера