Знайсці
16.11.2022 / 21:322РусŁacБел

Стала вядома, хто вядзе расійскі ваенны тэлеграм-канал «Рыбарь»

Выданне The Bell выпусціла расследаванне пра тое, хто вядзе расійскі ваенны тэлеграм-канал «Рыбарь». Гэты канал публікуе самыя падрабязныя зводкі і самыя дакладныя карты баявых дзеянняў, на яго спасылаюцца CNN, Bloomberg і заходнія вайсковыя эксперты. Нярэдка ён з'яўляецца крыніцай і для аглядаў падзей на фронце, якія рыхтуе «Наша Ніва». За час вайны канал набраў 1,1 мільёна падпісчыкаў.

Застаўка тэлеграм-канала «Рыбарь»

Самі стваральнікі «Рыбаря» ў сакавіку 2020 года сцвярджалі, што іх двое, а сябе апісвалі так:

«Вайсковы перакладчык — спецыяліст па OSINT'y і паліттэхнолаг, прадстаўнік старадаўняй арыстакратыі».

The Bell сцвярджае, што ўстанавіла асобу аднаго з гэтых людзей — «паліттэхнолага, прадстаўніка старадаўняй арыстакратыі». Яго завуць Дзяніс Шчукін — гэта 44-гадовы маскоўскі праграміст. У 2001 годзе ён атрымаў грамадзянства Расіі замест грамадзянства ФРГ у консульскім аддзеле МЗС Расіі ў Кыргызстане.

The Bell звязаўся са Шчукіным праз яго тэлеграм-акаўнт, але на пытанні пра стваральнікаў і аўтараў «Рыбаря» і працу канала ён не адказаў, хоць свайго ўдзелу ў вядзенні канала не адмаўляў: «Я не збіраюся дэананіміраваць супрацоўнікаў, выдаваць нешта, што можна выкарыстоўваць супраць нас… Так што прабачце, але не. Дзякуй за гутарку». 

Тэлеграм-канал «Рыбарь» адносіцца да тых расійскіх «патрыятычных» рэсурсаў, які ў прынцыпе падтрымлівае правядзенне «спецаперацыі ва Украіне», але пры гэтым сурова крытыкуе дзеянні расійскага вайсковага камандавання і не хавае нязручных для яго фактаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.11.2022
¿Навошта рабіць рэкламу рашыстам?
18.11.2022
Пачытаў гэтую ж навіну на "Медузе", там падаецца так: "Па дадзеных аўтараў расследавання, праект атрымліваў грошы ад Прыгожына і можа быць звязаны з ФСБ". А тут: "Нярэдка ён з'яўляецца крыніцай і для аглядаў падзей на фронце, якія рыхтуе «Наша Ніва»".
Мы цябе пачулі, Наша Ніва, часам і маўчанне красамоўнае. Калі ты ў закладніках, выпусці наступным разам матэрыял пра стравы карэйскай кухні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера