Знайсці
16.11.2022 / 20:01РусŁacБел

Як цяпер выглядае ўкраінска-беларуская мяжа ў Ровенскай вобласці

На ўчастку ўкраінска-беларускай мяжы ў Ровенскай вобласці пабывалі журналісты ўкраінскага тэлеканала «Суспільне». З іх рэпартажу можна ўявіць, як выглядае ўкраінскі бок мяжы цяпер. Фартыфікацыйныя работы па ўмацаванні вядуцца там поўным ходам.

 

Дзяржаўную мяжу з Беларуссю на тэрыторыі Ровеншчыны ўзмацняюць дадатковымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі і ўзводзяць ахоўны плот. Пра гэта 16 лістапада паведаміў начальнік мясцовай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.

Якія менавіта зоны маюць патрэбу ва ўзмацненні, вызначаюць разам з вайсковым кіраўніцтвам. «Штодня выкарыстоўваем для ўмацавання самой тэрыторыі некалькі фарматаў ахоўных збудаванняў — гэта і супрацьтанкавыя равы, і зоны мініравання. Сумесна з вайсковым кіраўніцтвам вызначаем тыя зоны, якія будуць умацаваныя ахоўнымі платамі», — адзначыў старшыня АВА.

Ахова дзяржаўнай мяжы з Беларуссю на Ровеншчыне, а гэта 218 кіламетраў, праводзіцца па ўзмоцненым варыянце.

«На ўкраінска-беларускай мяжы ўсё спакойна. Ніякай бачнай пагрозы з боку Беларусі мы не бачым. Тут пануе спакой і засяроджанасць вайскоўцаў. Сёння сітуацыя больш стабілізаваная, чым за ўвесь час поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Гэта тычыцца і ўкамплектавання войскаў, і наяўнасці ўзбраення, і асабовага складу», — дадаў Віталь Коваль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930