Знайсці
16.11.2022 / 16:413РусŁacБел

Ва Украіне знайшлі 720 тон замарожанага беларускага мяса

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны знайшло на Адэскай мытні 720 тон замарожанага беларускага мяса. Яно было ў 36 рэфрыжэратарах і захоўвалася там некалькі месяцаў.

Аказалася, што прадукцыю завезлі на тэрыторыю Украіны ў рэжыме «транзіт» яшчэ да 24 лютага і ўжо планавалі для перапраўкі далей за мяжу.

Аднак, пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі, рэфрыжэратары засталіся на мытні і іх далейшы рух быў заблакаваны. Увесь гэты час тавар захоўваўся на прыватным тэрмінале. 

Прыкладны кошт мяса — больш за 3,6 млн даляраў.

Цяпер мяса канфіскавана. Пасля завяршэння экспертызы на якасць яно будзе накіравана на патрэбы Узброеных сіл Украіны, гаворыцца ў паведамленні ДБР.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Чаркашкварка/адказаць/
16.11.2022
Прыемнага апетыту. Слава героям. А тут абыйдуцца i без мяса, бо бесхрыбетныя, няхай капусту жуюць з пюрэ
1
Вадя/адказаць/
16.11.2022
Белорусское мясо??? Хороший термин
0
Отож!/адказаць/
17.11.2022
Ещё одно сочное свидетельство того как Украина с Белоруссией лукашенко торговала аж до дыма. А также в то время, когда в Белоруссии нормального мяса было не найти. Тоже и с деревом, и с битумом, и с ГСМ. Хорошо вы спонсировали нашего диктатора, соседушки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера