Знайсці
15.11.2022 / 19:52РусŁacБел

У Мінску павялічылі колькасць палос для грамадскага транспарту

Пра павелічэнне колькасці выдзеленых палос для руху грамадскага транспарту паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ дырэктар КУП «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.

Чыноўнік удакладніў, што цяпер працягласць такіх палос каля 40 кіламетраў, што «дазваляе павышаць хуткасць і манеўранасць аўтобусаў і тралейбусаў».

Таксама ідзе абсталяванне і развіццё транспартных цэнтраў для камфортнай і бяспечнай пасадкі і высадкі пасажыраў. Паведамляецца, што яны ўжо нібыта ёсць на Каменнай Горцы і каля станцыі метро «Магілёўская». А ў далейшым іх плануюць зрабіць і каля станцый «Малінаўка», «Уручча» ды «Слуцкі Гасцінец».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930