Знайсці
15.11.2022 / 18:263РусŁacБел

Віцебская суддзя забараніла палітвязню-ўкраінцу выкарыстоўваць у апошнім слове лексіку з роднай мовы

У судзе Віцебскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёна, палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Пасля ранення і гібелі во Украіне ад рук расійскіх вайскоўцаў ягонай дачкі Аксаны і пляменніцы мужчына пакінуў каментары ў «Аднакласніках», якія экспертыза палічыла «абразлівымі», піша «Вясна».

У першы дзень судовага працэсу было агучана абвінавачанне. Ураджэнец Украіны ў Беларусі жыве з 1997 года. Пасля ранення і гібелі ва Украіне ад рук расійскіх вайскоўцаў ягонай дачкі Аксаны і пляменніцы, знаходзячыся пад уплывам эмоцый, 8 і 16 ліпеня 2022 года ён размясціў у сацыяльнай сетцы два каментары, якія экспертыза палічыла «абразлівымі».

Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Дзяржабвінаваўца запрасіла пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Адвакатка настойвала на арышце, паколькі Патапаў прызнаў сваю віну і такая мера прадугледжаная санкцыямі артыкула 368 Крымінальнага кодэкса.

Сваё апошняе слова Патапаў пачаў на рускай мове, перамешваючы яе з беларускімі і ўкраінскімі словамі: «Паважны суд, паважны пракурор! Я шчыра каюся ў тым, што зрабіў…».

Аднак суддзя Наталля Траццякова перабіла яго: «Абвінавачаны! Вы з’яўляецеся грамадзянінам Беларусі, таму павінны гаварыць на рускай мове альбо на беларускай».

— Прабачце мяне, — працягваў па-беларуску Патапаў. — Я каюся…

Прысуд Аляксандру Патапаву будзе абвешчаны 16 лістапада ў 14-50.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
71
0
беларус/адказаць/
15.11.2022
Проста нейкі неверагодны ўзровень цынізму.. Спадзяюся гэтыя "пракуроры" і "суддзі" атрымаюць з часам тое, на што заслужылі.
0
Той хто памятае/адказаць/
15.11.2022
Стрэл у патыліцу ад расейскага ката. І больш яны не заслужылі, нажаль
0
русский/адказаць/
16.11.2022
беларус, форменные ублюдки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930