Знайсці
15.11.2022 / 17:031РусŁacБел

КДБ арыштаваў кіраўніцу клінінгавай кампаніі, абвінавачанні эканамічныя і палітычныя

Камітэт дзяржбяспекі пачаў крымінальную справу на клінінгавую кампанію за нявыплату падаткаў у буйным памеры. Як паведамляе тэлеканал «Беларусь 1», ужо затрыманыя пяць чалавек, якія нібыта даюць прызнальныя паказанні.

Паводле звестак дзяржаўнага тэлеканала, «нейкая грамадзянка Ціханава» заснавала клінінгавую кампанію і скарысталася льготамі. Заканадаўства дазваляе працадаўцу адлічваць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 5% ад прыбытку, калі ў кампаніі працуюць не менш за траціну людзеў з інваліднасцю. У кампаніі Ціханавай, як паведамляецца, былі аформленыя на працу шэсць чалавек, чатыры з якіх маюць інваліднасць.

«Пры гэтым працу, якая прыносіць прыбытак прадпрыемству, выконвалі 900 чалавек, якія не з'яўляюцца інвалідамі і якія сістэматычна прыцягваліся па дамове падраду», — заявіў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.

Акрамя таго, Алену Ціханаву, якая таксама кіруе грамадскім аб'яднаннем «Сонечны круг», абвінавацілі ў сувязі з амерыканскімі фондамі і МУС Славакіі. У якасці доказу тэлеканал дэманструе выдадзены Ціханавай сертыфікат ад USAID аб праходжанні праграмы прафесійна-культурнага абмену, звязаным з выкарыстаннем досведу ЗША ў сферы падтрымкі ўразлівых груп насельніцтва.

На БТ паказалі момант затрымання жанчыны. Мяркуючы па кадрах, яе затрымалі падчас прагулкі з сабакам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
15.11.2022
КГБ тихо завидует таким возможностям для установки прослушки и скрытого видеонаблюдения в помещениях.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера