Знайсці
15.11.2022 / 18:58РусŁacБел

Выкідаеце лупіны ад банана? А дарма

Бананы і смачныя, і карысныя, гэта здаровы перакус. Але бананавая скурка, якую мы звычайна выкідаем, таксама мае каштоўныя ўласцівасці і можа быць карыснай.

Фота: pixabay.com

Калі мы з’елі банан, мы звычайна выкідаем лупіны, але замест гэтага варта выкарыстаць іх, напрыклад, у гаспадарцы. Калі заліць лупіны вадой і пакінуць на некалькі гадзін ці нават дзён, атрымаецца сумесь, якая можа добра спрацаваць як угнаенне для раслін. Кальцый, калій, фосфар, азот, магній і крэмніевая кіслата, што змяшчаюцца ў гэтай сумесі, узмацняць расліны і адпудзяць тлю.

Гэтае ўгнаенне не абавязкова павінна быць вадкім. Калі вы падсушыце скурку на сонцы ці на блясе і здробніце тое, што ў вас атрымаецца, атрымаецца парашковае ўгнаенне. А можаце і проста закапаць свежыя бананавыя скуркі ля каранёў расліны: яна хутка перагніе, расліна будзе атрымліваць карысныя рэчывы.

Чым спялейшы банан, тым больш пажыўных рэчываў у яго лупінах. У іх ёсць ферменты з бактэрыцыднымі і супрацьгрыбковымі ўласцівасцямі, што дае магчымасць выкарыстоўваць іх ў медыцынскіх мэтах (толькі перад гэтым добра прамыйце скурку). Вас укусіў камар, уджаліла пчала? Прыкладзіце да ацёку скурку ад банана сярэдзінай — вам палягчэе.

Лупінамі банана можна паліраваць металічныя паверхні, вырабы з натуральнай скуры ці срэбра.

А яшчэ бананавай скуркай, яе ўнутранным бокам, добра асвяжаць лісты хатніх раслін, здымаць з іх пыл.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
9
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930