Знайсці
14.11.2022 / 23:251РусŁacБел

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб расійскіх рэпарацыях, Беларусь у традыцыйнай меншасці 

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб неабходнасці распрацоўкі механізму выплаты Расіяй рэпарацый для Украіны. Рэзалюцыю падтрымалі 94 краіны, 73 дзяржавы ўстрымаліся, 13 прагаласавалі супраць.

У прынятай рэзалюцыі, якую прапанавалі Украіна, Канада, Гватэмала і Нідэрланды, Генасамблея ААН выказалася за прыцягненне Расіі да адказнасці за парушэнне міжнароднага права і правоў чалавека. Была пацверджаная падтрымка суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама выказана патрабаванне да Расіі неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вывесці войскі з тэрыторыі ў межах міжнародна прызнаных межаў Украіны.

Сярод 13-ці краін, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі, прагназавана апынулася і лукашэнкаўская Беларусь. Акрамя яе, падтрымалі Расію Кітай, КНДР, Сірыя, Іран, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Эфіопія, Куба, ️ Зімбабвэ, Эрытрэя, ️ Багамскія астравы, Малі і Нікарагуа.

З постсавецкіх краін Грузія і Малдова прагаласавалі за, Арменія і цэнтральнаазіяцкія краіны ўстрымаліся, Азербайджан і Туркменістан не галасавалі. У Еўропе адзіным нясмелым саюзнікам Расіі аказалася Сербія, якая пры галасаванні ўстрымалася. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Пінчук з дубальтоўкай/адказаць/
14.11.2022
На маю думку лукашыцкі рэжым павіннен таксама выплочваць рэпарацыі за саўдзел у вайне на баку рашыстаў па прадстаўленне тэрыторыі, зброі, тэхнікі, снарадаў, ваенных баз, інфраструктуры, лагістыкі, рамонту, лекавання і г.д.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера