Знайсці
14.11.2022 / 22:315РусŁacБел

У Крычаве гінуць старыя яўрэйскія могілкі

На старых яўрэйскіх могілках Крычава надмагільныя камяні выкідаюць у яр, а пры ўваходзе да іх прымацавалі праваслаўныя крыжы, паведамляе «Магілёў.Media».

Згодна з расійскім перапісам 1897 года ў Крычаве на Магілёўшчыне жыло 2 566 яўрэяў, ці 38,6 % ад насельніцтва горада. Сучасныя вуліцы Савецкая і Жукоўскага, дзе да 1941 года жылі выключна яўрэі, мяжуюць з Аўражным завулкам, які вядзе на ўзвышша. Тут апошнія трыста гадоў яўрэйскае насельніцтва Крычава хавала нябожчыкаў, і могілкі захаваліся дагэтуль.

Але сёння крычаўскія яўрэйскія могілкі — у зусім незадавальняючым стане. У 1990-я гады тут зноў пачалі хаваць людзей, і з кожным годам колькасць хрысціянскіх пахаванняў расце, а вось яўрэйскія надмагільныя камяні пакрысе знікаюць. Прычым цяпер нават пры ўваходзе на могілкі знаходзяцца два праваслаўныя крыжы, прымацаваныя да драўлянай агароджы.

Як адзначаюць мясцовыя жыхары, яўрэйскія надмагіллі вывозяць за межы могілак ці проста скідаюць у яр. Такім чынам, знікае ўнікальны пласт мясцовай яўрэйскай культуры. 

Са знішчэннем яўрэйскіх могілак мясцовая ўлада нічога не робіць, абыякава да гэтага ставяцца і мясцовыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы. А яўрэяў у Крычаве па аб’ектыўных прычынах засталіся адзінкі, якія не ў сілах абараніць могілкі продкаў ад знішчэння.

Пры гэтым на яўрэйскіх могілках у Крычаве захаваліся не толькі пахаванні ХХ стагоддзя, але і ранейшыя. Сярод іншых тут пахаваныя і блізкія сваякі Сідні Маера (1878—1934), вядомага аўстралійскага бізнэсмена і філантропа, які паходзіў з крычаўскіх яўрэяў. Ды і сам Маер нарадзіўся ў Крычаве і пражыў тут свае першыя дваццаць гадоў, пакуль у 1899 годзе не эміграваў у Мельбурн. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
13
0
Нрнг/адказаць/
15.11.2022
Гэтыя праваслаўныя маскоўскага патрыярхата ніяк не супакояцца.
0
Грышка /адказаць/
15.11.2022
Ганьба тым, хто не паважае мёртвых, гістарычную спадчыну, і сьвятую зямлю! Якая бесчалавечнасьць! Зьвяры! Божа зьмілуйся!
0
Гость/адказаць/
15.11.2022
Молятся еврейскому Иисусу и при этом уничтожают еврейские кладбища. Мертвые ведь ответить не могут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930