Знайсці
14.11.2022 / 20:09РусŁacБел

На вайне ва Украіне загінуў грамадзянін Замбіі, які сядзеў у расійскай турме

Міністэрства замежных спраў Замбіі заявіла, што на вайне ва Украіне загінуў грамадзянін гэтай краіны, які раней адбываў турэмны тэрмін у адной з турмаў на ўскраінах Масквы. Па звестках кіраўніка замбійскага знешнепалітычнага ведамства, 23-гадовы студэнт Лемехані Натан Ньірэнда загінуў «на полі бою» ва Украіне 22 верасня, піша Бі-бі-сі.

Цела афрыканца знаходзіцца ў Растове і неўзабаве будзе адпраўлена ў Замбію. Копію заявы кіраўніка МЗС Замбіі Стэнлі Какубы апублікаваў у сваім твітары журналіст Саміра Саўлані.

МЗС Замбіі не ўдакладняе, за якія менавіта злачынствы грамадзянін гэтай краіны быў асуджаны, але паведамляе, што ў красавіку 2020 года ён атрымаў 9,5 гадоў зняволення.

Да гэтага Ньірэнда вывучаў праектаванне ядзерных установак у Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце (МІФІ).

«У сувязі з гэтым вельмі сумным развіццём падзей урад Замбіі запатрабаваў ад расійскіх уладаў тэрмінова даць інфармацыю пра абставіны, пры якіх замбійскі грамадзянін, які адбываў турэмны тэрмін у Маскве, мог быць завербаваны на вайну ва Украіне і пасля гэтага загінуў», — сказана ў заяве Какубы.

Можна меркаваць, што замбійскі грамадзянін быў адным са зняволеных, завербаваных у расійскіх калоніях стваральнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930