Знайсці
14.11.2022 / 19:28РусŁacБел

У кожным раёне Мінска зробяць лыжныя трасы са штучным снегам

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай, перад пачаткам зімовага сезона ў кожным раёне горада разгледзелі месца для лыжных трас са штучным снегам.

Лыжня ў парку імя 900-годдзя Мінска. Фота: Мінск-Навіны

Гэта, па словах чыноўніка, не адмяняе таго, што будуць абсталяваныя трасы і з натуральным пакрыццём.

Працягласць як адных, так і другіх трас складзе ад 800 метраў да 5 кіламетраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера