Знайсці
14.11.2022 / 18:131РусŁacБел

Памёр паэт Ян Чыквін

На 83-м годзе жыцця памёр беларускі паэт і перакладчык з Падляшша Ян Чыквін. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку пісьменнік і журналіст Алесь Аркуш.

Ян Чыквін нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Дубічы-Царкоўныя каля Гайнаўкі на Беласточчыне. У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, працаваў навуковым супрацоўнікам філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, быў выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта і ўніверсітэта ў Беластоку.

Шмат гадоў быў старшынёй Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа», галоўным рэдактарам часопіса «Тэрмапілы». З'яўляўся членам Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Жыў у Бельску-Падляскім.

Ян Чыквін быў адным з найбуйнейшых і найбольш вядомых беларускіх літаратараў у Польшчы, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. Яго паэзія — філасофская, сімвалічная, часам ускладнёна-метафарычная.

Акрамя таго, як літаратуразнаўца вывучаў рускую паэзію «сярэбранага веку», а таксама з'яўляецца аўтарам зборніка «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (Беласток, 1997).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2
15.11.2022
Спачуваньні родным. Дай Божа Царства нябеснае. Адыходзяць старэйшыя. На месца пакінуўшага нас аднаго старэйшага мусіць стаць тузін маладых. Працуйма для Беларусі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930