Знайсці
14.11.2022 / 18:009РусŁacБел

«Інфапойнт» распаўсюдзіў зварот да крыніц «Чорнай кнігі Беларусі»

Каманда «Інфапойнта», датычная да стварэння праекта «Чорная кніга Беларусі», звярнулася да тых людзей, якія адпраўлялі для яе інфармацыю. Каманда просіць іх звярнуць увагу на сваю бяспеку і называе тыя крокі, якія яны па магчымасці павінны зрабіць у найбліжэйшы час.

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко, праз якога лукашэнкаўскія спецслужбы кантралявалі «Чорную кнігу Беларусі»

Каманда «Інфапойнта», якая супрацоўнічае з некаторымі былымі членамі каманды «Чорная кніга Беларусі», звярнулася да ўсіх, хто праз чат-бот меў зносіны з гэтым каналам у 2020-2021 годзе.

Каманда «Інфапойнта» просіць людзей памяняць нумар тэлефона і выдаліць акаўнт на тэлеграме, а калі ёсць магчымасць — завесці новы на небеларускі нумар.

Калі ёсць магчымасць, такім людзям пажадана пакінуць тэрыторыю Беларусі, каб прадухіліць патэнцыяльны крымінальны пераслед і арышт.

Таксама «Інфапойнт» просіць распаўсюдзіць гэту інфармацыю сярод тых знаёмых і сяброў, якім людзі давяраюць.

«Мы шкадуем аб чарадзе падзей, якая пацягнула за сабой укараненне агента ў «Чорную кнігу Беларусі». Мы працягваем працу па высвятленні дэталяў таго, што здарылася, пры дапамозе былых удзельнікаў «Чорнай кнігі Беларусі» і BYPOL, і будзем трымаць вас у курсе», — завяршаюць свой зварот прадстаўнікі «Інфапойнта».

Раней стала вядома, што з верасня 2020 года і да канца мая 2021 года ў каманду тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» быў укаранёны агент беларускіх спецслужбаў Артур Гайко. Цягам гэтых месяцаў ён меў доступ да многіх унутраных матэрыялаў «Чорнай кнігі Беларусі», а некаторы час быў нават фактычным кіраўніком праекта. Яго дзейнасць ужо паламала жыцці многім людзям.

Чытайце таксама:

Пракурор, супрацоўнік банка, начальнік аддзела Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКа

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе 

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
10
0
даведка/адказаць/
14.11.2022
Белсат продолжает копать эту тему, в том числе сегодня в программе "Неделя" "пытали" главу Infopoint.
14.11.2022
писать можно в тот канал, где известен его владелец и он находится за пределами бссср. тогда ты можешь надеяться что твои данные не сольют из за недалеких малолеток, открывших канал. люди сделали столько горя своей некомпетентностью и даже помочь не собираются пострадавшим: "...позаботьтесь сами...." нет слов...
1
Пціч /адказаць/
15.11.2022
Тэмпы прыняцця рашэнняў вядома ўражваюць. А так, добра...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930