Знайсці
20.11.2022 / 19:186РусŁacБел

Колькі каштуе бомбер ад брэнда Лукашэнкі?

У канцы верасня пад крылом Аляксандра Лукашэнкі быў створаны брэнд Lepshy. Ён выпускае спартыўнае адзенне прэміум-класа, краму адкрылі ў гандлёвым цэнтры на Нямізе. Вось колькі каштуе бомбер адтуль.

Фота: інстаграм мерча

Падарункам пахваліўся у тыктоку блогер з Гомеля Ігар Курыловіч, які атрымаў бомбер ад Лукашэнкі за ўдзел у спаборніцтве па сячэнні дроў. Ён паказвае этыкетку і кажа, што цана такога бомбера — 580 рублёў.

За брэнд Lepshy адказвае сенатар і былы кіраўнік Федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў. Сярод партнёраў — хакейны клуб «Дынама-Мінск».

Раней «Наша Ніва» пісала пра граматычны казус з назвай. Верагодна, стваральнікі брэнда хацелі выкарыстаць прыметнік у найвышэйшай ступені параўнання, то-бок назваць новы праўладны мерч найлепшым — самым лепшым з усіх магчымых. Але памыліліся і выкарысталі вышэйшую ступень параўнання, якая абазначае, што Lepshy — гэта ўсяго толькі тавар, лепшы за нешта іншае, але зусім не выключны ў сваёй галіне.

Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
102
Ха-ха
21
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
20
10
АртТекстиль /адказаць/
15.11.2022
А что вы хотели ? Телячья кожа , шерсть мериноса ,брендовая фурнитура и набивка утеплителя. Какой Хилфигер в таком формате будет от 500 евро по каталогу.
1
лукашицкий концлагерь/адказаць/
15.11.2022
АртТекстиль, как Хилфигер в лукашенковском колхозе?? Роба с нашитой желтой биркой
20.11.2022
Balenciaga завидует.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930