Знайсці
20.11.2022 / 12:0616РусŁacБел

Затрыманняў ізноў столькі, што Акрэсціна перапоўненае. Стала вядома, па якой прыкмеце аўтаматам заводзяць крымінальную справу

«Наша Ніва» атрымала дзясяткі сігналаў, што апошнія дні карныя органы праводзяць масавыя аблавы. «Тыя, хто праходзіць праз ГУБАЗіК, усе сінія», — сказалі нам некалькі сведкаў. Паводле якога прынцыпу выбіраюць аб'екты затрыманняў гэтым разам — да канца не зразумела. Адна з асноўных прыкмет — затрыманыя ўжо праходзілі праз суткі з 2020 года. 

Скрыншот з відэа

Сваякі вязняў інфармуюць «Нашу Ніву», што Акрэсціна перапоўненае. «Лавіна затрыманняў. Месцаў на Акрэсціна няма. Дэталі зразумець складана», — пацвердзіў гэту інфармацыю адзін з адвакатаў. 

Людзей трымаюць у камерах, дзе вязняў у 2-6 разоў больш за колькасць нараў. 

Затрыманых па-ранейшаму катуюць нясцерпнымі ўмовамі ўтрымання, адсутнасцю базавых гігіенічных і бытавых рэчаў, а таксама медыцынскай дапамогі.

Цесната і ўмовы выклікаюць імгненны распаўсюд рэспіраторных хвароб. 

«Каго прывозяць з ГУБАЗіКа, тыя ўсе сінія», — дадаюць іншыя суразмоўцы. 

«Нашай Ніве» вядомыя назвы трох кампаній, супрацоўнікі якіх амаль у поўным складзе трапілі на Акрэсціна. 

Па якім прынцыпе выбіраюць аб'екты затрыманняў гэтым разам — да канца не зразумела. Адна з асноўных прыкмет — затрыманыя ўжо праходзілі праз суткі з 2020 года. 

Большасць затрыманых праходзіць па базе «БЕСпарадкі» як людзі, якія ўжо прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 у 2020—2021 гадах. 

Паводле нашай інфармацыі, многія атрымліваюць «кругавыя суткі» — калі чалавека катуюць шматразовымі прысудамі па 15 сутак. 

Калі ў затрыманых знаходзяць фота з пратэстаў, дзе яны стаяць на дарозе, адразу заводзяць крымінальную справу. 

Важна, каб механізмы масавых рэпрэсій і імёны катаў дакументаваліся. Знаходзьце, калі ласка, магчымасць перадаваць гэтую інфармацыю ў СМІ ці праваабаронцам.

Нагадаем, што дасылаць можна нам у тэлеграм-бот або на [email protected]. А найлепш — тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце. Можна гэта рабіць не наўпрост, а праз вашых родных ці сяброў, якія жывуць за мяжой.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

 «Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна

Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных

Як выглядаюць жоўтыя біркі, якія вешаюць палітычным у калоніях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.11.2022
[Рэд. выдалена]
15.11.2022
Usih ruskamirnyh Het.
0
са345а5/адказаць/
20.11.2022
Олена

украинцы своих президентов гоняют и не побоялись воевать с оркостаном
когда ты сделаешь хотя бы 1/10 этого - получишь право на критику

европа тебе тоже ничем не обязана: она может ПОМОЧЬ, но не делать ВСЕ за таких, как ты

впрочем, предположу, что ты - простое лахтинское г..но, сеющее раздор между белорусами и украинцами
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера